BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

17-гадовы беларус выйграў BMW

17-гадовы блогер з Гомеля Анатоль rubakha_go — папулярны беларускі блогер, які дапамагае людзям у складаных жыццёвых абставінах. Цяпер ён выйграў у конкурсе расейскага блогера аўтамабіль BMW M4 і вырашыў дапамагчы гераіні свайго блога Вікторыі.

Раней расейскі блогер Міхаіл Літвін правёў конкурс, дзе падпісчыкі яго тэлеграм-канала выбіралі самае крэатыўнае відэа з энергетычным напоем.

Пераможцам стаў Анатоль rubakha_go, які здымаў конкурсны ролік з бяздомнай жанчынай Вікторыяй. Гледачы, відавочна, перажывалі за іх і зрабілі ўсё, каб аўто дастаўся менавіта ім.

Пасля перамогі Анатоль паведаміў, што прадасць машыну, каб купіць сваёй партнёрцы па здымках кватэру.

Гомельскі хлопец атрымаў папулярнасць у тыктоку, дзякуючы сваёй дабрыні, бяскрыўднасці, ветлівасці і праз дапамогу людзям у складанай сітуацыі. У яго — больш за 500 тысяч падпісчыкаў.

Беларускае Радыё Рацыя