У Магілёўскім абласным судзе 29 ліпеня пачалі судзіць 18-гадовага хлопца з Быхава Станіслава Шапеля. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве” (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) нібыта за «сувязі з СБУ».

Падрабязнасці пераследу Станіслава паведамляліся ў прапагандысцкім фільме АНТ вясной гэтага года. Згодна з ім, Станіслава вінавацяць у тым, што ён згадзіўся быць кур’ерам для «арганізацыі, якую курыравала СБУ».
Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Павел Клімаў. Хлопцу пагражае ад 7 да 15 гадоў калоніі.
вясна






