У праваслаўных сёння Вадохрышчанская Куцця, гэта значыць дзень, што папярэднічае святу Хрышчэння Госпада Ісуса Хрыста.

У гэты дзень у храмах асвячаюць ваду. У народзе яе называюць вадохрышчанскай вадой. Яе захоўваюць увесь год. Лічыцца, што яна мае гаючыя ўласцівасці.
Вадохрышчанскую ваду царква называе «вялікай агіясмай». Існуе павер’е, што вадохрышчанская вада валодае дзіўнымі ўласцівасцямі, дабратворна ўплывае на духоўнае і фізічнае здароўе чалавека. Ёю асвячаюць жыллё і абразы. Вадохрышчанская вада набывае пэўныя фізічныя ўласцівасці і не псуецца пад уздзеяннем часу.
У Вадохрышчанскую куццю, па правілах, трэба наведаць храм, паспавядацца, памаліцца, паслухаць службы.
Вадохрышчанская куцця – гэта першы посны дзень пасля Калядаў.
У Куццю ў цэрквах праходзіць першае асвячэнне вады. Другое – на наступны дзень, у само свята Вадохрышчы.






