16 верасня Магілёўскі абласны суд у закрытым судовыя пасяджэнні пачне разгляд справы палітзняволенага Данііла Гарасіма.
Хлопцу інкрымінаваныя ч. 1 арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч. 2 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Працэс прызначаны весці Ігар Зямцоў.
Данііл — 19-гадовы юнак. Згодна прапагандысцкага фільма АНТ, яго абвінавачвалі у «здрадзе дзяржаве» за тое, што ён фатаграфаваў вайсковыя аб’екты ў Асіповічах і спрабаваў перадаць ініцыятыве «Супраціў». У фільме паказваюцца кадры пастаяннага сачэння за ім.
вясна