BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

19-гадовая дзяўчына загінула ў ДТЗ з «хуткай» у Гародні

19-гадовая дзяўчына загінула ў ДТЗ са “хуткай” у Гародні, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама. Трагедыя адбылася сёння, 15 сакавіка, каля 8:30 раніцы на скрыжаванні вуліц Курчатава і Гаспадарчая.

67-гадовы вадзіцель мікрааўтобуса “МАЗ” (“хуткая”) ехаў па вуліцы Курчатава з боку вуліцы Дзяржынскага. Як мяркуецца, ён выехаў на скрыжаванне на чырвонае і сутыкнуўся з «Nissan», які рухаўся па Гаспадарчай. 19-гадовая кіроўца легкавушкі загінула.

Устанаўліваюцца абставіны здарэння. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.