Па папярэдніх разліках Таварыства выратавання людзей на вадзе, да арганізаваных купеляў прыйдзе не менш за 100 тысяч беларусаў.

Такая тэндэнцыя захоўваецца не адзіны год.
Наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Берасцейшчыны, як яны ставяцца да такой народнай традыцы і ці далучацца да яе:
– Не магу сказаць, што гэта неяк пазітыўна ўплывае на чалавека. Не веру ў гэта.
– Такія эмоцыі, думаю, станоўчыя. Бадзёрасць. Настрой паднімаецца.
– У палонцы нас трэсла. Халодна. Але прыгожа, добрае ўражанне.
– Малады калі быў, то прыемна было. Цяпер ва ўзросце. Не ахвота.
– Для мяне лепш у лазні 100 градусаў папарыцца, чым у ледзяную ваду акунуцца.
Ратавальнікі ўжо папярэдзілі, што да імправезаваных Іарданяў не будуць дапускаць людзей на патпітку і з прыкметамі хваравітасці. Таксама не дазволяць скаплення натоўпу каля купеляў.
Беларускае Радыё Рацыя