BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

2 гады памяці беларуса і Героя Украіны Аляксея Скоблі

13 сакавіка два гады таму, калі прыкрываў адыход сваіх салдат пад Кіевам, загінуў беларускі добраахвотнік, Герой Украіны Аляксей Скобля з пазыўным «Тур».

Пра памятныя мерапрыемствы ва Украіне распавёў кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:

– Ёсць пэўнае сяло Бучанскага раёну пад Кіеўшчынай. Мы заедзем туды, ускладзем кветкі. Там стаіць помнік Скоблю. Ён быў паранены і прыняў рашэнне цаной свайго жыцця даць сваёй групе адысці. Іменем Алексея Скоблі перайменаваная вуліца ў Хмяльніцкім. Былая вуліца Пушкіна цяпер носіць яго імя.

Аляксей Скобля нарадзіўся ў Менску. З 2015 года ваяваў за Украіну. Аляксею Скобле пасмяротна прысвоена званне «Герой Украіны», а таксама ён узнагароджаны Ордэнам «За мужнасць» III (2019) і II (2022) ступеняў. Ганаровы жыхар Хмяльніцкага.

Фота фонда «Вільна Білорусь»

Беларускае Радыё Рацыя