BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

2 лістапада — Міжнародны дзень салідарнасці з журналістамі

2 лістапада — Міжнародны дзень барацьбы за спыненне беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў.

Фота: Наталлі Федасенкі.

З нагоды гэтага дня праваабарончая арганізацыя Justice for Journalists апублікавала даклад пра зняволеных журналістаў у Беларусі і Расеі. Паводле яго, 103 супрацоўнікі медыя знаходзяцца за кратамі ў гэтых двух краінах. Як мінімум 13 журналістаў асуджаныя завочна ў Беларусі на тэрміны да 20 гадоў зняволення.

Цягам 2023–2024 гадоў адбылося 759 атак на беларускіх журналістаў. Агулам з 2020 года больш за 400 журналістаў пакінулі Беларусь, а астатнія, якія засталіся ў краіне, працуюць у падполлі або сышлі з прафесіі.

Цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзіцца як мінімум 28 медыйшчыкаў. У іх ліку журналістка Белсату Кацярына Андрэева. Сёння яна адзначае за кратамі свой пяты дзень народзінаў. Ейны муж, журналіст Ігар Ільяш таксама ў зняволеньні.