BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

2 лютага: дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага

2 лютага 1838 года ў Мастаўлянах нарадзіўся Кастусь Каліноўскі — палітычны дзеяч, публіцыст і кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863–1864 гг. Ягонае імя засталося сімвалам змагання за свабоду і адзін з галоўных нацыянальных сімвалаў Беларусі.

Кажа гісторык Аляксандр Пашкевіч:

– Каліноўскі – сімвалічная асоба ў гісторыі беларускага нацыянальнага руху, у гісторыі Беларусі. У апошнія дзесяцігоддзі стаў, без перабольшвання, найбольш вядомай фігурай масам у гісторыі Беларусі, станоўчай, звязанай з супрацівам палітыцы русіфікацыі, палітыцы дэнацыяналізацыі. Ён сімвалізуе сабой актыўную ўзброеную барацьбу супраць захопнікаў. Высокая цікавасць да яго раздражняе лукашэнкаўкіх прапагандыстаў, раздражняе нейкіх прарасейскіх дзеячаў у Беларусі. Ён так моцна замацаваўся ў беларушчыне, што яго вельмі цяжка з гэтых пазіцыяў саштурхнуць.

На сёння група адмыслоўцаў працуе над праектам усталявання ў Мастаўлянах, непадалёк ад дома, дзе нарадзіўся Каліноўскі, памятных шыльдаў з выявай рэканструкцыі сядзібнага комплексу. Гэта ініцыятыва мае на мэце захаваць гістарычную памяць і падкрэсліць важнасць постаці Каліноўскага для беларускай гісторыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя