BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

20-гадовага Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць

20-гадовага палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць.

Мікіту затрымалі 11 жніўня 2020 года. Тады яму было 16 гадоў. У лютым 2021 года хлопцу прысудзілі 5 гадоў у выхаваўчай калоніі па крымінальнай справе аб «кактэйлях Молатава». Ён неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні. Ужо ў ліпені хлопца зноў асудзілі. Яго абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка СІЗА-3. Пазней палітвязня перавялі з выхаваўчай калоніі ў папраўчую. Але ў хуткім часе Мікіту перавялі на турэмны рэжым.

Ужо 11 ліпеня ў Жодзіне над хлопцам пачнецца чарговы суд. Мікіту абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кука. Яму могуць дадаць яшчэ 2 гады калоніі, піша «Вясна».