BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

200 дзён за кратамі палітвязень Генадзь Клімашэвіч

200 дзён – столькі за кратамі правёў палітвязень з Берасцейскай вобласці Генадзь Клімашэвіч. Мужчына праходзіць па крымінальнай палітычна матываванай “справе карагодаў”, заведзенай па падзеях 2020 года.

Палітвязня Генадзя Клімашэвіча затрымалі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Утрымліваеццa пад вартай з красавіка бягучага года, дома засталося двое непаўнагадовых дзяцей.

Вядома, што яшчэ задоўга да пачатку суда да мужчыны праяўлялі ўвагу сілавікі, паколькі дома на балконе спачатку была выява бел-чырвона-белага сцяга, а пасля герба “Пагоні”.

Вырак суда – адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя – Галіна Прыхожка. Мужчына на дадзены момант утрымліваецца ў СІЗА№7 горада Берасця.

Беларускае Радыё Рацыя