Ігар Сарокін
200 дзён – столькі за кратамі ўжо правёў палітвязень з Берасцейскай вобласці Ігар Сарокін. Яго затрымалі па крымінальнай палітычна матываванай справе пасля вяртання ў Беларусь:
Палітвязню Ігару Сарокіну прад’явілі арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Працаваў у Польшчы электрыкам, а пры перасячэнні польска-беларускай мяжы быў затрыманы. Праходзіць па справе пра ўдзелу у паслявыбарчых пратэстах. На пакаяльным відэа Ігар Сарокін сказаў, што выходзіў на праезную частку і перакрываў рух.
Мужчыне прысудзілі 1 год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Утрымліваецца ў СІЗА №6 горада Баранавічы.
Беларускае Радыё Рацыя