BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

200 дзён за кратамі палітвязень Мікіта Вайцюк

Здымак ілюстрацыйны

Роўна 200 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейскай вобласці Мікіта Вайцюк. Падставай для затрымання стаў удзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Беларусі.

Палітвязню Мікіце Вайцюку прад’явілі абвінавачванні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Затрыманы ў студзені бягучага году.

Справа была заведзеная па падзеях, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Берасці пасля прэзідэнцкай кампаніі. У момант удзелу ў акцыі хлопец быў непаўнагадовым.

Суддзя – Яўген Брэган. Прысуд – 1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Большую частку тэрміну ён правёў у зняволенні. Па інфармацыі праваабаронцаў, на бягучы момант перабывае ў СІЗА №7 Берасця.

Беларускае Радыё Рацыя