Звыш 200 дзён – столькі за кратамі ўжо знаходзіцца журналіст з Берасцейшчыны Аляксандр Ігнацюк. Ён быў асуджаны па крымінальнай палітычна матываванай справе за нібы экстрэмізм.

Журналісту-фрылансеру з Палесся Аляксандру Ігнацюку былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Вядома тое, што напрыканцы 90-х і пачатку 2000-х выдаваў незалежную рэгіянальную газету «Вячэрні Столін» і быў яе галоўным рэдактарам. Выхад газеты некалькі разоў быў прыпынены Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусі, а сама газета была вымушаная зачыніцца.
Да апошняга часу працаваў на сайце пад назвай «Пра Столін», які сам жа і стварыў. Палітвязень быў вядомы як журналіст і блогер. На дадзены момант знаходзіцца ў СІЗА№7 горада Берасця.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя






