BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

2023. Вынікі

У апошняй Тэме дня за 2023 год я бы хацеў падзяліцца ў якасці вынікаў агульнымі назіраннямі і тэндэнцыямі. А таксама паўтарыць пэўныя тэзісы, якія скразной нітай праходзілі праз выпускі праграмы.

У першую чаргу 2023 год быў часам вялікага чакання. Усе здаровыя сілы ў свеце спадзяваліся на поспех украінскага контрнаступу, а разам з тым на выцясненне крамлёўскага зла на перыферыю сусветнай палітыкі. А для беларусаў аслабленне Крамля – гэта яшчэ і шанец на вызваленне сваёй краіны ад акупацыйнага рэжыму.

Другая важная тэндэнцыя 2023 году – гэта рэжым цішыні. Можа быць таму нам падаецца, што ва Украіне ўсё спынілася, нічога не адбываецца, а сама сітуацыя завісла на паўзе на бясконца далёкія гады.

Цалкам сабе вераемна, што ціша пануе для таго, каб не толькі мы – людзі добрай волі, – але і праціўнік не ведаў што рыхтуецца на 2024 год.

Рэжым цішы датычыць і беларусаў у Беларусі. Жыццё не спыняецца, проста поспехі ў розных сферах цяпер не афішуюцца. Той хто не разумее сітуацыю, успрымае рэальнасць у Беларусі па дзікунству ад афіцыйных медыяў. Вось, напрыклад, пра навагоднія актыўнасці ў Меснку: «Где будет зафиксировано скопление людей от 500 человек и более, выставят контрольно-пропускные и фильтрационные пункты», «К точкам скопления людей, пришедших насладиться праздничной программой, мы приблизим наряды».

Абсалютна вывернутая рэальнасць, якая апісваецца вачыма і мовай начальніка аператыўнага штабу міліцыі, а сама Беларусь выглядае ці то зонай, ці то казармай. Але жыццё больш складанае, і гэты факт натхняе на веру ў перамены да лепшага.

2023 год быў годам умацавання новых беларускіх дыяспар, найперш у Польшчы, як самай масавай. Хтосьці сам пераязджаў непасрэдна з Беларусі, хтосьці эвакуяваўся з дапамогай BYSOL праз трэція краіны, хтосьці на новым месцы працягваў адаптавацца і ўкараняцца ў новай рэальнасці.

Людзі ўладкуюцца, і ў іх будзе больш часу і натхнення паглядзець на тыя структуры, хто рэпрэзентуе беларусаў за мяжой. А структурам трэба будзе вызначыцца з сэнсам свайго існавання. Яны за вызваленне палітзняволеных без зрынання дыктатуры? Ці спачатку аднаўленне Закону, а пасля аўтаматычна іншыя дэмакратычныя дзеянні?

Палітзняволеныя застаюцца нашым супольным болем. Пра некаторых мы не ведаем ці жывыя яны.

Тым, хто па-за небяспекай быць затрыманым, трэба працягваць заставацца ў беларускім полі.

Будзьма разам!

Беларускае Радыё Рацыя