Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў медыясектара ў Беларусі ў 2024 годзе набылі катастрафічныя масштабы.
Па стане на 20 снежня ў зняволенні знаходзяцца не менш за 45 журналістаў і блогераў, у параўнанні з 32 на канец 2023 года.
Некаторых судзяць паўторна, многія справы разглядаюцца ў парадку «спецвытворчасці».
Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў падрабязны агляд сітуацыі з рэпрэсіямі супраць работнікаў СМІ ў 2024 годзе.
У Беларусі, пачынаючы з 2020 года, большасць недзяржаўных СМІ пазбавілі рэгістрацый, журналістаў увесь час затрымліваюць і асуджаюць на вялікія тэрміны за сваю працу. Незалежныя медыя ўнутры Беларусі практычна спынілі сваё існаванне, а рэдакцыі цяпер працуюць з-за мяжы. Большасць сайтаў і старонак у сацыяльных сетках прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі. Гэтак жа рэжым распраўляецца і журналістамі: усе зняволеныя прадстаўнікі СМІ ўнесены ў спіс “Асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, а сямёра з іх прызнаныя КДБ “тэрарыстамі”.
Праабаронцы падлічылі, што сярэдні тэрмін зняволення для беларускіх журналістаў складае шэсць гадоў. Але сярод прадстаўнікоў СМІ ёсць і такія, хто за сваю цалкам легітымную дзейнасць атрымалі вялізныя тэрміны.

Апошні месяц гэтага года адзначыўся ўсплескам рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў СМІ. Нават напрыканцы года не спыняецца крымінальны пераслед асуджаных раней журналістаў і блогераў.






