BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

21 сакавіка У Гданьску асвецяць Крыж змагарам за Беларусь

21 сакавіка ў Гданьску пройдзе адкрыццё і ўрачыстае асвячэнне памятнага Крыжа «Змагарам за вольную і незалежную Беларусь».

Гэта адбудзецца ў суботу і пачнецца а 14-й гадзіне на Гарнізонных могілках у Гданьску (за вакзалам PKS, што па вуліцы генерала Дамброўскага 2).

Ідэя Крыжа змагарам за Беларусь нарадзілася падчас святкавання Беларускім Культурным Таварыствам “Хатка” 100-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі – 25 сакавіка 2018 г. Тады мясцовая беларуская супольнасць пастанавіла ўшанаваць памяць тых людзей, якія змагаліся за вольную і дэмакратычную Беларусь. Шмат хто з іх дагэтуль не мае магілы, загінуўшы недзе ў савецкай высылцы, ці расстраляны ў Курапатах ці ў засценках НКВД.

Таварыства “Хатка” запрашае на адкрыццё і асвячэнне памятнага крыжа.

У праграме святкавання ўгодкаў БНР у Гданьску таксама:

“Змагарам за Беларусь” – Паэзія і музыка: Валянціна Аксак, Уладзімір Арлоў, Наста Кудасава, Андрэй Хадановіч, Мая Міро-Вісьнеўская, гадзіна 1700, 21.03.2026 г., Абляцкі Цэнтр Культуры і Адукацыі,

Гданьск, вул. Эльжбетаньская 9-10

Дыскусія “Ці можна забараніць мінулае?”; “Вольны Хор” – канцэрт,

гадзіна 1730, 25.03.2026 г., Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці, Гданьск, Пл. Салідарнасці 1

Беларускае Радыё Рацыя