BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

21 снежня – акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам

У бліжэйшую нядзелю, 21 снежня, у Беластоку на традыцыйным месцы каля ўскрайку сквера паблізу помніка Ежы Папялушку пройдзе традыцыйная акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншым палітвязнямі турмаў Беларусі. Акцыя пачнецца а 16-й гадзіне.

25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо 4 гады і амаль 9 месяцаў.

22 кастрычніка зняволены Анджэй Пачобут быў уганараваны прэміяй імя Андрэя Сахарава. А 11 лістапада Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзнагародзіў Пачобута Ордэнам Белага Арла. 16 снежня ў Еўрапарламенце прэмія Сахарава была пераданая дачцэ Пачобута.