BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

24 гады таму знік аператар Дзмітрый Завадскі

У гэты дзень 24 гады таму знік аператар Дзмітрый Завадскі. У яго засталіся жонка і маленькі сынок. Дзмітрый Завадскі быў асабістым аператарам Лукашэнкі і мог вывесці дыктатара на чыстую ваду.

У сакавіку 2002 года Вярхоўны суд прысудзіў двум былым афіцэрам МУС Беларусі – Валерыю Ігнатовічу і Дзмітрыю Маліку – па 10 гадоў зняволення за выкраданне Дзмітрыя Завадскага. Забойства на судзе даказана не было. Ні на следстве, ні ў судзе Малік і Ігнатовіч не прызналі сваю віну ў выкраданні. Цела аператара так і не знайшлі.

Крыніца: Белсат