BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

25 гадоў таму адбылася трагедыя на Нямізе

Сёння спаўняецца 25 гадоў з часу трагедыі на Нямізе — адной з самых страшных у найноўшай гісторыі Беларусі.

У нядзелю 30 траўня 1999 года радыёстанцыя “Мір” адзначала сваё двухгоддзе. А цыгарэтная кампанія “Магна” праводзіла рэкламную акцыю, у рамках якой налівалі дармовае піва. Свята каля Палаца спорту аздабляў выступ папулярнага поп-гурта “Манга-манга”.

Нечакана наляцела хмара, пайшоў моцны дождж з градам. Людзі пабеглі ў бок падземнага пераходу на Нямізе. Утварылася цісканіна, у якой загінулі 53 чалавекі, у тым ліку два міліцыянты.

Большасць загінулых склалі маладыя дзяўчаты (42 з 53 ахвяраў), якія былі сціснутыя ў натоўпе і проста не маглі ўздыхнуць. 250 чалавек атрымалі траўмы.