BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі

Беларускі тэлеаператар, журналіст Дзмітрый Завадскі бясследна знік па дарозе ў менскі аэрапорт. На той момант яму было 27 гадоў.

З 1994 па 1997 год Завадскі працаваў у аператарскім пуле Аляксандра Лукашэнкі, пасля перайшоў на Грамадскае расейскае тэлебачанне. Вясной 1997 года разам з карэспандэнтам ГРТ Паўлам Шараметам ён быў арыштаваны і абвінавачаны ў незаконным перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы. Пэўны час Завадскі працаваў у Чачні, дзе з Шараметам здымаў фільм “Чачэнскі дзённік“.

У 2002 годзе Менскі абласны суд прызнаў вінаватай у выкраданні Завадскага групу былога байца спецпадраздзялення МУС “Алмаз“ Валерыя Ігнатовіча. Прысуды былі агучаны ў закрытым парадку. Ніхто з абвінавачаных сваёй віны не прызнаў, грамадскасць не атрымала ніякіх доказаў датычнасці абвінавачаных да выкрадання.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wikipedia.org