BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

28 чэрвеня – 60 гадоў Яўгену Вапу!

28 чэрвеня спаўняецца 60 гадоў Старшыню Беларускага саюзу ў Польшчы, галоўнаму рэдактару штотыднёвіка “Ніва”, старшыню Управы нашага радыё Яўгену Вапу.

Яўген Вапа нарадзіўся ў мясцовасці Доўгі Брод. Выпускнік і былы настаўнік Гайнаўскага беларускага ліцэя. Скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Быў адзін з заснавальнікаў Рады Культуры Студэнтаў Нацыянальных Меншасцяў. З канца 1980-х гадоў узначальваў Беларускае аб’яднанне студэнтаў. З 1995 года кіруе Беларускім Саюзам у Польшчы. Рэдактар многіх кніг, выданых штоттыднёвікам “Ніва”.

Узнагароджаны Кавалерскім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы (2008 год) і Медалём да стагоддзя БНР (2018 год). Сябра Рады БНР.

Калектыў рэдакцыі Беларускага Радыё Рацыя складае шчырыя зычэнні юбіляру, жадае здароўя, далейшых жыццёвых і творчых здабыткаў на ніве беларушчыны, плёну ў нацыянальным Адраджэнні, грамадскіх і асабістых радасцяў!

Многая лета!