6 красавіка спаўняецца 27 гадоў са дня смерці Геннадзя Карпенкі — аднаго з самых заўважных палітыкаў у найноўшай гісторыі Беларусі.

Ён быў інжынерам, навукоўцам, на пачатку 1990-ых быў старшынём Маладэчанскага гарадскога выканаўчага камітэта, а пазней стаў адным з лідараў дэмакратычнай апазіцыі. Карпенку прыгадвае палітык Анатоль Лябедзька:
-Генадзь Карпенка – гэта сапраўды чалавек з велічэзным патэнцыялам, які, на жаль, быў толькі часткова рэалізаваны. Ён зрабіў свой унёсак у развіццё мясцовага самакіравання ў Беларусі. Да гэтага часу, хто старэйшы, ведаюць пра горад-сонца – гэта Маладэчна так называлі, калі мэрам стаў Генадзь Карпенка. Там ладзіліся культурныя імпрэзы, куды з вялікай ахвотай ехалі і паэты, і музыкі.
Карпенку разглядалі як рэальную альтэрнатыву Лукашэнку на выбарах 1994 года, аднак у дэмакратычных сілаў у той час адсуцтнічала адзіная стратэгія “моцнага кандыдата”.
Яго значэнне для Беларусі звязваюць перадусім з ідэяй альтэрнатыўнага развіцця краіны — больш дэмакратычнага, еўрапейскага, з акцэнтам на мясцовае самакіраванне і эканамічныя рэформы. Ён меў рэпутацыю кампетэнтнага кіраўніка і чалавека, які не баяўся адкрыта крытыкаваць уладу. У канцы 1990-х ён стаў адным з ключавых апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.
Смерць Карпенкі 6 красавіка 1999 года дагэтуль выклікае пытанні. Афіцыйна прычынай быў названы інсульт, аднак многія яго паплечнікі і частка грамадства сумняваюцца ў гэтай версіі. Гэта звязана з агульным кантэкстам таго часу — знікненнямі і смерцямі іншых апазіцыйных дзеячаў у Беларусі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






