BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

27-гадовага пінчука завочна асудзілі на 4 гады калоніі

У судзе Пінскага раёна і горада Пінска 2 снежня 2025 года разгледзелі крымінальную справу ў парадку спецвытворчасці супраць Дзяніса Дзенісенкі. Пінчука абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках) Крымінальнага кодэкса.

Як паведамілі на сайце Вярхоўнага суда, Дзянісу прызначылі чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 20 лютага судовая калегія Берасцейскага абласнога суда разгледзела апеляцыйную скаргу, але прысуд пакінула без зменаў.

вясна