
Паводле звестак арганізацыя дапамогі ахвярам нацызму Jewish Claims Conference (JCC), у свеце засталося 245 тысяч яўрэяў, якія перажылі Халакост. Большасць з іх, пражывае сёння ў Ізраілі і ЗША: 119 300 і 38 400 чалавек адпаведна. Пра сацыяльныя патрэбы такой катэгорыі людзей, разважае жыхар Ашкелона, беларускі актывіст Барыс Балтэ:
— Гэта тыя, хто пражылі Халакост або зусім маленькімі дзецьмі, або немаўлятамі. Трэба дапамога сацыяльных работнікаў, трэба павышэнне пенсіі, сацыяльных выплатаў,
бо Ізраіль – адна з самых дарагіх краінаў света, Тэль-Авіў – адзін з самых дарагіх местаў света. Трэба дапамога падчас інфляцыі, павялічыць зніжкі на плату вады, газу, муніцыпальнага падатку. А калі праблемы ўзнікаюць, ёсць людзі, які дапамагаюць, ёсць людзі, які крычаць аб гэтым, ладзяць розныя пікеты, дэманстрацыі, ідуць на сустрэчы з дэпутатамі; пару гадоў таму зрабілі для іх бясплатныя лекі ўсе.
Адпаведна 27 студзеня штогод ушаноўваецца Міжнародны Дзень памяці ахвяраў Галакосту. У 1945 годзе ў гэты дзень былі вызвалены вязні Аўшвіц-Біркенаў. У Беларусі было знішчана 240 гета. Тым не менш больш за 700 жыхароў краіны атрымалі званне «Праведнік свету» ад Інстытута катастрофы і гераізму эўрапейскага яўрэйства «Яд Вашэм».
Беларускае Радыё Рацыя






