BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

28 асобаў з Берасцейшчыны прызнаныя тэрарыстамі

28 – столькі асобаў з Берасцейшчыны прызнаныя тэрарыстамі. Апошняя дададзеная да спісу асоба прадстаўнікамі КДБ – гэта жыхар Баранавічаў Віталь Коршун.

37-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Баранавічаў быў затрыманы за каментары ў інтэрнэце ў адрас беларускага АМАПа.

Першы раз мужчына быў асуджаны ў 2021 годзе на 2 месяцы арышту за тэлеграм-паведамленне пра вайскоўца, якога ён палічыў АМАПаўцам. А менавіта ў паведамленні былі змешчаныя пагрозы знішчэння маёмасці. Тады яму былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 365 Крымінальнага кодэксу — Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў. Пацярпелы – кантралёр 1-га аддзялення 2-га стралковага ўзводу вайсковай часткі №7404, старшыня Сяргей Балабановіч.

Падчас паўторнага затрымання ў студзені бягучага года з палітвязнем было запісанае пакаяльнае відэа. На відэа ён кажа, што “заклікаў учыняць гвалт над супрацоўнікамі АМАПа, проста на эмоцыях”.

Беларускае Радыё Рацыя