BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

28-гадовага жыхара Петрыкава, які вярнуўся з-за мяжы, асудзілі на 10 гадоў

28-гадовы жыхар Петрыкава Іван Сухамераў асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і аштрафаваны на 4000 рублёў. Суддзя Сяргей Багінскі судзіў яго адразу па дзесяці палітычных артыкулах (у тым ліку за “здраду дзяржаве”), паведамляе gp.by.

Справу з лютага разглядаў Гомельскі абласны суд. Па версіі следства, Сухамераў “размяшчаў негатыўныя публікацыі” ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі на сваіх старонках у сацсетках, а таксама матэрыялы з заклікамі да міжнародных арганізацый да ўвядзення санкцый супраць РБ. Таксама сцвярджалася, што мужчына ўступіў у склад арганізацыі BYPOL і хацеў стаць ваяром палка Каліноўскага, данаціў Узброеным сілам Украіны.

Затрыманне Івана Сухамерава адбылося ў чэрвені 2023-га пасля вяртання з-за мяжы. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.