BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

28% станоўча, 28% негатыўна: якое рэальнае стаўленне палякаў да беларусаў?

Паводле свежага даследавання Інстытута рынкавых і сацыяльных даследаванняў IBRiS, станоўча беларусаў ацэньваюць 28% палякаў, негатыўна — таксама 28%, а 45% займаюць нейтральную пазіцыю.

Як адзначае старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень, гэтыя лічбы адлюстроўваюць хутчэй уплыў палітыкі і медыя, чым штодзённы досвед:

– Нядрэнны вынік, а тое, што так мала прыхільнікаў беларусаў, гэта прычыны гістарычныя, камуністычныя, ці з Народнай Польшчы ўсялякія не вельмі прыемныя справы паміж палякамі і беларусамі. Вынік нібыта такі – што беларусы гэта як бы прыхільнкі ўлады, якая зараз у руках Лукашэнкі, а гэта ж далёка не так.

Прафесар Ежы Нікітаровіч адзначае, што на Падляшшы рэальныя кантакты паміж беларусамі і палякамі часта значна лепшыя за статыстычныя лічбы:

– Я ў вынікі такой статыстыкі не веру. Усё залежыць ад таго – каго, хто і дзе апытае. А ў нашым рэгіёне, думаю, шмат чаго змянілася ў стасунку да беларусаў. Нават рухі нацыяналістычныя нібыта аслаблі. Я разумею, ёсць крыўды, ёсць невысветленыя пытанні – і гэта вялікія дылемы.

Дадзеныя IBRiS былі сабраны 30–31 студзеня 2026 года на прадстаўнічай выбарцы 1067 дарослых палякаў. Для параўнання, чэхаў станоўча ўспрымаюць 65%, славакаў — 63%, амерыканцаў — 49%, украінцаў — 46%, расейцаў — 18% апытаных палякаў адпаведна.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя