BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

28 старонак у сацсетках праекта «Мова Нанова» прызналі «экстрэмісцкімі»

Суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкім» відэа вядомага расейскага блогера Максіма Каца «Год назад Беларусь проголосовала против Лукашенко. Что это изменило», апублікаванае ў 2021 годзе, піша «Вясна».

Акрамя таго, суд Ленінскага раёна Гародні прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» адразу 28 старонак у сацыяльных сетках праекта «Мова Нанова».

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі: тэлеграм-канал «Arischer Weg | Арийский Путь»; старонкі ў «Аднакласніках» «Остановите Лукашенко», «Правовая инициатива»; відэаролік «Белорусские протесты на пальцах»; тыкток-старонка «ne_mauchy».