4-га лютага 280 гадоў таму на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў фальварку Мерачоўшчына нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка – нацыянальны герой Беларусі, Літвы, Польшчы і ЗША.

Ён быў выбітным ваенным інжынерам, палітыкам, кіраўніком паўстання 1794 года, гаворыць лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:
-І вельмі добра, што сёлета юбілей героя Беларусі, Літвы, Польшчы і ЗША. Той постаці, якая яднае і сёння тых людзей, якія імкнуцца весці барацьбу ў наш цяжкі час за свабоду і за справядлівасць. Паўстанне Касцюшкі пацярпела паразу, але яно засведчыла, што нягледзячы на паразу, сілы зла ўсё роўна можна перамагаць і трэба перамагаць.
Для беларусаў Тадэвуш Касцюшка – гэта герой з генетычным кодам высакароднага імкнення да свабоды краіны і чалавека, гэта прыклад служэння Айчыне. А яго дэвіз «За нашу і вашу свабоду» стаў важным сімвалам для чатырох краін: дэмакратычнай Беларусі, Літвы, Польшчы і ЗША.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






