Каля 1300 чалавек атрымала падтрымку ад пляцоўкі “Хуткая ўзаемадапамога”. Яна існуе вось ужо тры гады і скіраваная на пацярпелых з-за грамадзянскай пазіцыі, падрабязней распавяла мэнэджэрка Вольга Пруднікава:
– Праект “Хуткая ўзаемадапамога” узнік у жніўні 2020 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў, калі людзей сталі звальняць, адлічваць з універсітэтаў за іх грамадзянскую пазіцыю. Ён быў створаны камандай энергічных людзей, актывістаў, якія неяк хацелі падтрымаць людзей і стварылі такую пляцоўку непасрэднай дапамогі.
Цяпер дапамога неабходная 37 асобам, сярод якіх ёсць двойчы бежанцы, звольненыя і былыя палітвязні.
Беларускае Радыё Рацыя