Тры гады – столькі за кратамі ўжо знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Уладзіслаў Бурын. Яму былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы.
Жыхар Баранавічаў Уладзіслаў Бурын быў затрыманы па крымінальнай палітычна матыванай справе аб распальванні варожасці. Прычынай затрымання стала 13 паведамленняў у телеграм-чаце групы “Карнікі” яшчэ ў верасні 2020 года.
У паведамленнях мужчына нібы “негатыўна ацаніў” і “падахвочваў да незаконных крымінальных дзеянняў” у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, ваенных, дзяржаўных службоўцаў і іх сем’яў. Як прыклад — адное з паведамленняў утрымлівала тэкст: “Нас [б’юць], а мы кветачкі ім уручаем”.
Прысуджана 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя – Мікалай Сянько. Літаральна праз год палітвязень павінен высці на волю. А зараз утрымліваецца ў папраўчай калоніі №2.
Беларускае Радыё Рацыя