Сёння ў каталікоў Вялікая пятніца — адзін з самых важных і строгіх дзён перад Вялікаднем.

У гэты дзень вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста. Галоўныя традыцыі беларускіх каталікоў у Вялікую пятніцу — строгі пост. Шмат хто захоўвае маўчанне, моліцца і наведвае Крыжовы шлях — набажэнства, прысвечанае апошнім гадзінам жыцця Хрыста.
Католікі адсвяткуюць Вялікдзень 5 красавіка, а праваслаўныя – праз тыдзень, 12 красавіка. Для розных супольнасцяў гэта розныя традыцыі: ад абрадаў у храме да сямейных звычаяў.






