BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў

Міжнародная канвенцыя аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў была прынятая 20 снежня 2006 года Генеральнай асамблеяй ААН. Дакумент падпісалі больш за 100 дзяржаў. Беларусі сярод іх няма.

Ілюстрацыйнае фота.

Тым часам праблема гвалтоўных знікненняў для Беларусі актуальная. У 1999 годзе ў краіне бясследна зніклі адразу два вядомыя апазіцыянеры — былы міністр унутраных спраў Юры Захаранка і віцэ-спікер Вярхоўнага Савета XIII склікання Віктар Ганчар, а таксама буйны прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.

Улетку 2000 года бясследна знік аператар расейскага тэлеканала АРТ, былы асабісты аператар Лукашэнкі Дзмітрый Завадскі. Родным і блізкім дагэтуль нічога невядома пра іх лёс.

вясна