
Ілюстрацыйнае фота
300 дзён – роўна столькі за кратамі ўжо правяла палітзняволеная з Берасцейскай вобласці Ірына Бандарэнка. Жанчына была асуджаная па аднаму з крымінальных палітычна матываваных артыкулаў.
Палітзняволеная Ірына Бандарэнка была абвінавачаная ў арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Жыхарка Берасця была затрымана за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. А менавіта яна дапамагала палітвязням і іх сем’ям. Затрыманая ў лістападзе мінулага года, судовае пасяджэнне адбылося толькі ў ліпені бягучага года.
Па выніках суда прысуджана тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя – Зміцер Куроўскі. Ірына Бандарэнка ўтрымліваецца ў СІЗА№7 горада Берасця.
Беларускае Радыё Рацыя






