BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

300 дзён за кратамі Зміцера Жыдко

Роўна 300 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Зміцер Жыдко. Мужчына ўжо адбыў большую частку прызначанага пакарання за кратамі.

This image has an empty alt attribute; its file name is artworks-oafonh00.jpg

Палітвязень Зміцер Жыдко быў асуджаны па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — хуліганства.

Згодна матэрыялаў справы, 36-гадовы мужчына падчас правядзення рэспубліканскага рэферэндуму знаходзіўся на выбарчым участку, дзе нібыта ў стане алкагольнага ап’янення, калі атрымаў бюлетэнь для галасавання, зрабіў на ім непрыстойны надпіс у адрас Аляксандра Лукашэнка.

Па выніках суда іванаўскага раёна палітвязню было прысуджана 1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя – Мікалай Стасевіч. Месца адбыцця пакарання не вядомае.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя