BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

34 асобы асуджаныя за дыверсіі на чыгунцы ў Беларусі

У Беларусі ўжо асудзілі 34 чалавекі за дыверсіі на чыгунцы, спрабуючы перашкодзіць перамяшчэнню расейскай вайсковай тэхнікі. Большасць прысудаў вынеслі пасля пачатку вайны ва Украіне.

Здымак ілюстрацыйны

Сярод асуджаных — так званыя “рэйкавыя партызаны”, якія дзейнічалі з мэтай сарваць ваенныя перавозкі. Некаторыя з асуджаных атрымалі суровыя тэрміны – ад двух да 25 гадоў пазбаўлення волі. Чацвёра абвінавачаных асуджаныя завочна, у тым ліку грамадзянін Украіны Мікалай Швец, якога ў мінулым годзе абмянялі на палонных.

Асобна вылучаецца справа грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якога летам 2024 года прысудзілі да смяротнага пакарання за шэсць злачынстваў, у тым ліку за “акт тэрарызму”. Яго абвінавацілі ў дыверсіі на станцыі “Азерышча” ў інтарэсах Службы бяспекі Украіны. Пазней Лукашэнка памілаваў Крыгера, і ў жніўні ён вярнуўся ў Германію ў межах міжнароднага абмену палоннымі.

Беларускае Радыё Рацыя