BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

35 гадоў таму беларуская мова стала дзяржаўнай: шлях да адраджэння

26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР аднагалосна прыняў закон “Аб мовах”, абвясціўшы беларускую мову адзінай дзяржаўнай. Гэты дакумент стаў важным крокам у адраджэнні нацыянальнай ідэнтычнасці і культуры.

Фота з адкрытых крыніц

«Мова — гэта не толькі сродак зносін, але і душа народа, аснова яго культуры. Жыве мова — жыве народ», — сцвярджалася ў прэамбуле закона.

Закон стымуляваў выкарыстанне беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця: ад адукацыі да побыту. У краіне з’явілася больш літаратуры, газет, часопісаў і нават коміксаў на беларускай мове. Гарады і вёскі ўпрыгожыліся шыльдамі на роднай мове.

Аднак працэс актыўнага развіцця беларускай мовы быў спынены пасля рэферэндуму 1995 года, калі расейская мова атрымала статус другой дзяржаўнай.

Беларускае Радыё Рацыя