BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

36 гадоў таму беларуская мова здабыла статус дзяржаўнай

26 студзеня 1990 года беларуская мова здабыла статус дзяржаўнай. Гэтая падзея паўплывала на рост нацыянальнай свядомасці і працэсу аднаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Каментуе гэтую дату прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Баркоўскі:

– Натуральна ў той момант шмат для каго з беларусаў гэта была такой крыніцай энтузіязму, нават грамадскі попыт. Нарэшце ў Беларусі беларуская мова займела нейкае істотнае месца, чым гэта было раней, – тое, што Беларусь сапраўды можа атрымацца як самастойная, незалежная дзяржава, з уласнай традыцыяй і гісторыяй. На жаль, пасля рэферэндуму, які стаў аснаваннем для таго, каб фактычна змяніць цалкам моўную палітыку ў краіне, на жаль, усё змянілася ў самы негатыўны бок.

Пасля рэферэндуму 1995 года ў Беларусі да беларускай як другая дзяржаўная мова была дададзеная расейская, што, па словах Баркоўскага, сапсавала і зламала логіку моўнага адраджэння, закладзеную ў пачатку 1990-х.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: А. Сіз, БГАКФФД.