Праваабаронцы “Вясны” падвялі сумную статыстыку, звязаную з палітвязнямі за мінулыя пяць гадоў — з траўня 2020-га.

За гэты час 3940 чалавек атрымалі ў Беларусі статус палітвязня. 1189 з іх сёння застаюцца за кратамі. 114 чалавек асуджаныя за данаты. 218 — за антываенныя выказванні і падтрымку Украіны ў вайне з Расеяй.
2716 палітвязняў цалкам адбылі прызначаныя ім тэрміны. 300 чалавек былі “памілаваныя”.
Васьмёра палітычных зняволеных памерлі за кратамі.
Агулам за пяць гадоў з крымінальным пераследам па палітычных матывах сутыкнуліся ў Беларусі больш за сем тысяч чалавек.





