BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

4 лютага – сусветны дзень змагання супраць раку

фота ілюстрацыйнае

Сусветны дзень змагання супраць раку адзначаецца сёння, 4 лютага. Ён быў абвешчаны Міжнародным саюзам па змаганні з анкалагічнымі захворваннямі ў 2000 годзе і адзначаецца ўжо 26-ы год. Галоўнай мэтай правядзення гэтага дня ёсць падвышэнне дасведчанасці пра рак і прыцягненне ўвагі грамадскасці да яго папярэджання, выяўлення і лячэння.

У Беларусі сярод мужчын на першым месцы рак прадсталёвай залозы, у жанчын -  рак малочнай залозы.

Паводле лекара-гінеколага з больш чым 25-гадовым стажам Таццяны, якая зараз жыве ў Літве, вельмі важна жанчынам наведваць гінеколага і мамолага, пажадана два разы ў год:

Афіцыйная статыстыка па анкалагічных захворваннях апошнія два гады ў Беларусі не апублічваецца. Але паводле дырэктара Цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Сяргея Палякова, у 2024 годзе з’явілася каля 60 тысяч новых пацыентаў.

Беларускае Радыё Рацыя