Больш за 30 імёнаў з 400 — былыя палітвязні. Шукаюць і Міхаіла Жамчужнага, які выйшаў на волю ў 2021 годзе, а таксама завочна асуджаных да двух гадоў калоніі Аляксандра Цярлюка, Анатоля Астроўскага і Віктара Пузана.
У спісе апынуўся таксама доктар-рэаніматолаг Уладзімір Мартаў, якога затрымалі ў Расеі. У вышук абвешчаныя пазбаўленая ліцэнзіі адвакатка Алена Шынкарэвіч і суддзя Аляксей Пацко, праваабаронца Алена Маслюкова.
Шукаюць актывістаў Ігара Случака і Аліну Нагорную, рэдактара інтэрнэт-выдання “Витебский курьер news” Аляксандра Корнышава, давераную асобу кандыдаткі ў прэзідэнты Канапацкай Ежы Грыгенчы, актывістку АГП Надзею Гацак, святара з Гродна Георгія Роя. Сілавікі шукаюць і жонку журналіста Змітра Лупача Кацярыну і жонку палітвязня Паўла Мажэйкі Ірыну Чарняўку.
Крыніца: Медыязона