Паўлу Петражыцкаму 45 гадоў. Ён родам з Гародні, але даўно перабраўся ў Менск, а пасля ў Смалявічы.

Мужчына — прафесійны ацэншчык са стажам амаль 20 гадоў. З 2015 года ён быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік у Смалявічах. У красавіку 2023 года Павел атрымаў сведчанне, што ён атэставаны ацэншчык, якое мусіла дзейнічаць да 2026 года. Раней ён працаваў у сталічнай кампаніі «Цэнтр эканамічных праектаў», якая займаецца ацэнкай маёмасці.
Павел вёў актыўны лад жыцця і шмат падарожнічаў. У інтэрнэце захаваліся яго профілі на турыстычных сэрвісах, а ў сацсетках ён часам падпісваўся як Pavel Tourist, піша «Наша Ніва».
У канцы 2025 года Петражыцкага асудзілі ў Менскім абласным судзе па частках 1 і 2 артыкула 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Верагодна, ён атрымаў тэрмін або ў калоніі, або на «хіміі» з накіраваннем.






