BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

4,5 гады «хіміі» за дапамогу «кіберпартызанам»

За распрацоўку праграмнага забеспячэння для «Кіберпартызан» жыхара Барысава асудзілі на 4,5 года «хіміі».

У лістападзе Менскі абласны суд разгледзеў справу супраць Максіма Нябожына паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яго абвінавацілі ў перадачы праграмнага забеспячэння і інструкцый прадстаўнікам ініцыятывы «Кіберпартызаны», якая была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».

Суддзя Анжаліка Данілава прысудзіла Максіму чатыры з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.

Паведамляецца, што мужчына цалкам прызнаў сваю віну падчас судовага працэсу. Суд таксама пастанавіў канфіскаваць ноўтбук мужчыны.

вясна