BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

47-гадовую жыхарку Салігорску будуць судзіць за грашовыя пераводы палітвязням

Пра гэта паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Менскай вобласці Валерый Мядзел.

Па версіі следства, жанчына «аказвала садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці экстрэмісцкіх фармаванняў Dissidentby, ПЦ “Вясна”» і “Лісты Салідарнасці Беларусь 2020″» — зрабіла не менш як 70 грашовых пераводаў на агульную суму каля 600 рублёў на адрас 54 чалавек, якія знаходзяцца ў зняволенні «за ўчыненне злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».

Пракуратура Менскай вобласці накіравала ў Менскі абласны суд справу па ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Жанчына знаходзіцца пад вартай.

вясна