Па словах міліцыянтаў, махляры абяцалі патэнцыйным ахвярам высокі прыбытак ад гандлю на фондавым рынку. Менеджэры кол-цэнтраў з выкарыстаннем IP-тэлефаніі ды мэсенджараў звязваліся з людзьмі і прапаноўвалі ўнесці грошы на пэўныя рахункі ці на крыптарахункі і неўзабаве чакаць вялікіх прыбыткаў.

Калі чалавек усведамляў падман, махляры называліся супрацоўнікамі банкаў і, просячы дапамогі ў вяртанні скрадзенага, атрымлівалі рэквізіты плацежных картак і абнулялі іх. Сярод затрыманых у Беларусі – кіраўнік беларускага офіса, а таксама грамадзяне Расеі ды Украіны. Некаторыя ўжо далі прызнальныя сведчанні пра сваю дзейнасць, звярнуліся з яўкай з павіннай.
Адначасова ў Маскве паліцыянты затрымалі аднаго з арганізатараў міжнароднай групы. Па яго месцы жыхарства выяўлена і канфіскавана больш за 30 мільёнаў расейскіх рублёў.






