Аксана была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Жанчыне прад’явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Суд над ёй распачнецца 16 верасня ў Гарадзенскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Валерый Раманоўскі.
Месца ўтрымання: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аксана Генрыхаўна Ляпко.
вясна