BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Маргарыта Ворыхава: Беларуская моладзь заслугоўвае магчымасці ў Еўропе

У нашым эфіры пабывала прадстаўніца па моладзевай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Маргарыта Ворыхава.

– Самае галоўнае пытанне якое датычыць беларускай моладзі гэта візы, мабільнасць, адукацыя, дакументы, бо з гэтымі праблемамі яны найчасцей спатыкаюцца, мы гэтыя праблемы спрабуем вырашаць.

РР: Маргарыта, ведаеце, калі я планаваў нашу размову, то хацеў паразмаўляць пра вынікі дзейнасці за 2024 год. Але, шчыра кажучы, узнікае адчуванне, што праблемы з года ў год пераходзяць. І калі мы гаворым пра вынікі 2024 года, то відавочна, што некаторыя праблемы ўжо перакачавалі ў 2025-ты. Давайце засяродзімся на выніках вашай працы па моладзевай палітыцы і студэнцтве ў 2024 годзе. Што, на вашу думку, было самым важным?

– Думаю, што сапраўды, праблемы пераходзяць, але разам з імі знаходзяцца і рашэнні. Ёсць праблемы, якія датычаць не толькі беларусаў, але і прадстаўнікоў іншых нацый, якія перажываюць падобныя сітуацыі. Мы спрабуем вырашаць гэтыя пытанні і знаходзім рашэнні, але праблемы застаюцца. Нам неабходна шукаць баланс.

– Калі гаварыць пра дасягненні, то самым вялікім вынікам стала тое, што 3300 беларускіх студэнтаў атрымалі еўрапейскія стыпендыі і паступілі ў ўніверсітэты. Па-другое, мы стварылі інфармацыйную платформу для моладзі, якая збірае інфармацыю па ўсіх актуальных пытаннях. Гэта адказ на запыты апошніх гадоў, бо людзі не разумелі, дзе шукаць інфармацыю і ў каго пытацца. Цяпер мы спрабуем усё гэта сістэматызаваць і аб’яднаць.

РР: Дарэчы, вы прэзентавалі гэтую платформу падчас нашага эфіру. Ці можаце сказаць, як яна функцыянуе?

– Платформа запрацавала ў мінулым месяцы, і ўжо больш за 500 чалавек яе наведалі. Мы таксама атрымалі 50 запытаў на бясплатныя кансультацыі па розных пытаннях: адукацыя, працаўладкаванне, выезд за мяжу, адаптацыя і г.д.

РР: Як вы ацэньваеце важнасць еўрапейскай адукацыі для беларускай моладзі?

– Гэта надзвычай важна. Беларускую моладзь цяпер актыўна ўцягваюць у расійскую адукацыйную сістэму, але мы прапануем альтэрнатыву – еўрапейскую адукацыю, якая дае дэмакратычныя каштоўнасці і карысны досвед. Гэта дапаможа моладзі стаць часткай Еўропы, а не расейскай сістэмы.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя