BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

500 дзён за кратамі Іван Янчук

Звыш 500 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Іван Янчук. Былы сілавік праходзіць па крымінальнай палітычна матываванай справе.

Палітвязню Івану Янчуку былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 130 Крымінальнага кодэкса – Распальванне варожасці ці варажнечы. Да затрымання працаваў следчым у Маларыце, пасля перавёўся следчым у кобрынскі РАУС у званні лейтэнанта.

Згодна матэрыялаў справы, палітвязень перадаваў інфармацыю пра сваіх калегаў розным тэлеграм-каналам. Знаходзіцца ў так званым спісе «тэрарыстаў», грашовыя пераводы забароненыя.
Прысуд – 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Утрымліваўся ў СІЗА№1, СІЗА№7, а зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя