
Ілюстрацыйнае фота.
Роўна 500 дзён за кратамі правёў палітвязень з Берасцейшчыны Пётр Ярмашук. Яго абвінавацілі адразу ў двух палітычна матываваных артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Палітвязню Пятру Ярмашуку прад’явілі абвінавачванні па арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання і арт. 354 Крымінальнага кодэкса — Распрацоўка, выкарыстанне, распаўсюд або збыт шкодных камп’ютарных праграм.
Як значыцца ў справе, у сакавіку 2022 года мужчына запампаваў з сайта ItArmy of Ukraine некалькі файлаў, якія дазваляюць праводзіць DDoS-напады. Разам з тым, “не менш за 8 разоў” запускаў на сваім камп’ютары праграму, прычынай чаго стала “парушэнне сістэмы абароны ад DDoS-атак” і “парушэнне працы неўстаноўленых інтэрнэт-рэсурсаў Расейскай Федэрацыі”. Да таго ж пераводзіў грошы нібы экстрэмісцкаму фармаванню BySOL.
Прысуд — чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пакаранне адбывае ў папраўчай калоніі №3.
Беларускае Радыё Рацыя






